Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Обновление для выпускных классов!
Не забудьте поставить подпись!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 13 человек

ЗНАКАМІТЫЯ ВЫПУСКНІКІ

Дата: 8 июля 2015 в 11:10
Автор: Машко Л. В.

Манько Наталля Віктараўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

        Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь  чацвёртага склікання ад Брэсцкай вобласці

Нарадзілася 26 ліпеня 1956 гада ў вёсцы Цецеравец Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імяВ.В.Куйбышава, эканаміст.

Працавала галоўным бухгалтарам групы зборнага ўліку, эканамістам-бухгалтарам Брэсцкага абласнога вытворчага аб’яднання хлебапрадуктаў, старэйшым бухгалтарам, старэйшым эканамістам-бухгалтарам, галоўным эканамістам, намеснікам дырэктара па эканоміцы, бухгалтарскаму ўліку і кантролю Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў, намеснікам дырэктара па эканоміцы, бухгалтарскаму ўліку і кантролю, выканаўцам абавязкаў дырэктара, дырэктарам адкрытага акцыянернага грамадства “Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”.

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага грамадства “Барановічхлебапрадукт“.

Дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Брэсцкай вобласці.

Узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”, юбілейнымі медалямі “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”, “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Прысвоена ганаровае звання “Чалавек года “Баранавічы-2004″. Пераможца рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года – 2009″ у намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”.

 

Леаненя Віктар Лук'янавіч

 

Нарадзіўся 4 снежня 1940 года ў в. Макраны.

У 1955 годзе закончыў Кунцаўскую няпоўную сярэднюю школу, якая мясцілася ў пакоях пана Вайніловіча.

Па прафесіі – інжынер-гідратэхнік. Служыў у войску ў Групе Савецкіх Войск у Германіі (ГДР). Там друкаваўся ў дывізіённай газеце “Защитник Родины”, у газеце Групы “Советская Армия”.

Вярнуўся на “грамадзянку” ды зноў працаваў тапографам ды будаўніком-меліяратарам. З нівелірам і тэадалітам прайшоў шмат якіх мясцін Беларусі (Палессе, Мядзельшчына, Наднарачча, Маладзечаншчына, заходняя Віцебшчына…)

У студзені 1964 г. пераехаў у Полацк.

Слаўны горад адчыніў яму новую старонку мінулага Беларусі – Рагвалод, Усяслаў, Еўфрасіння, Скарына… – цэлы гістарычны архіепелаг.

Менавіта тут з 1965 г. стаўся сябрам літаб’яднання “Наддзвінне”, якое ўзначальваў малады тады пісьменнік Іван Стадольнік.

Вершы, гумарэскі, сатарычныя аповяды друкавалі полацкая газета, часопісы “Маладосць”, “Вожык”, “Родная прырода”, часопіс ‘ Архэ’

Адзін час (70-80-я гг.) актыўна займаўся журналістыкай. Лічыўся няштатным карэспандэнтам “Сельскай газеты”, полацкай газеты. А часопіс “Сельское хозяйство Белоруссии” нават выдаў знак “Отличник печати”.

У 1991-1992 гг. выдаў самвыдатам кніжкі вершаў: “Беларушчына”, у 1995-м – “Далёкі голас”, а для дзяцей – “Палтэргейст”.

У 2000-2001 гг. выйшлі кніжкі вершаў: “Хто можа схаваць агонь?”, “Сам сабе грэшны”, для дзяцей – “Чарапашка Лала”.У 2006 г выдана кніжка вершаў ‘Зямны госць’. Займаюся краязнаўствам, гісторыяй Полацка і Полаччыны.

Вершы ўвайшлі таксама ў зборнікі “Полацку” (Полацк, 2002), “Там, дзе вежы Сафіі” (Мінск, 2003), “Полоцкий альбом” (Санкт-Пецярбург, 2004), альманахі “Наддзвінне” (1999 — 2009).

Рыхтуюцца да выдання “Полацкія Версіі” ( эсэ, вершы, быліны), , проза “Маё касмічнае месца”

( “Угледзіны”), ‘ Полацкая хроніка’ ( 5-е ст-21-е ст)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.